г.Витебск, ул. Марка Шагала, 8А

+375 (212) 66-99-88 - приёмная директора, +375 (212) 67-38-49, +375 (33) 666-99-38 - приёмная комиссия

Четверг, 17 июня 2021 06:16

Студэнты-лінгвісты Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” падчас экзаменацыйнай сесіі не толькі старанна рыхтуюцца да іспытаў, але і карысна адпачываюць, узбагачаючыся культурна ды духоўна

І нагода для гэтага цудоўная: усе жыхары і госці горада ў трэцюю сераду кожнага месяца абасалютна бясплатна могуць наведваць асобныя экспазіцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея (Ратушы) і яго філіялаў: Мастацкага музея, музея-сядзібы І.Я. Рэпіна “Здраўнёва”, Музея гісторыі прыватнага калекцыянавання.

Так, дзяўчаты са сваімі куратарамі для першага разу абралі Мастацкі музей, дзе пазнаёміліся з карцінамі творцаў айчыннага і рускага жывапісу розных гадоў, а таксама з калекцыяй работ Юдаля Маісеевіча Пэна – мастака-жывапісца, партрэціста, заснавальніка Віцебскай мастацкай школы, дзеяча «яўрэйскага рэнесансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX стагоддзя.